Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра

Скарыстайцеся гэтым рэцэптам — і атрымаеце на вячэру хрусткую рыбку з корачкай з сыру і эстрагону. Падавайце яе з маладой бульбай і зелянінай. Сібас у рэцэпце можна замяніць на стронгу ці камбалу — будзе не менш смачна.

03.09.2022 / 08:08

Фота: BBC Food

Каб згатаваць сібаса ў корачцы з эстрагону, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Высцеліце бляху паперай для выпякання.
  2. Добра прыпраўце філе сібаса з абодвух бакоў соллю і перцам.
  3. Растапіце масла ў плоскай патэльні. Здыміце з агню, дадайце здрабнёныя шматкі, цэдру і палову эстрагону. Перамяшайце і адстаўце ў бок.
  4. Раскладзіце на бляхе палову сумесі з эстрагонам у выглядзе чатырох радоў. Пакладзіце на сумесь філе скуркай уніз і крыху прыцісніце на секунду. Пакрыйце кожнае філе рэшткамі сумесі і пасыпце рыбу пармезанам. Выпякайце рыбу 12—15 хвілін, пакуль яна не прапячэцца.
  5. Каб зрабіць соус, перамяшайце смятану, рэшткі эстрагону, цукар і лімонны сок, прыпраўце сумесь соллю і перцам.
  6. Падавайце рыбу з соусам і долькамі лімона.

Рэцэпт на выхадныя: каралеўская ватрушка

Фалафель: вы думаеце, што гэта складана — ані!

Італьянскія выхадныя: гатуем сырную лазанню

Nashaniva.com