Ігар Банцар атрымаў новыя 15 сутак арышту
22 жніўня ў Цэнтральным судзе горада Мінска прайшоў другі судовы працэс за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
23.08.2022 / 12:05
Банцару зноў прысудзілі 15 сутак арышту, піша @belarus_abc.
Ігар меў вызваліцца 19 жніўня пасля пятнаццаці сутак арышту. Але на волю ён так і не выйшаў. Стала вядома, што яго перазатрымалі ў дзень вызвалення па новай адміністрацыйнай справе. Выхадныя ён правёў у ЦІПе ў чаканні чарговага суда.