Bloomberg: Германія дапаможа Украіне на паўмільярда еўра

Агенцтва Bloomberg піша пра гатоўнасць Германіі памагчы Украіне на 500 млн еўра са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе Германіі. 

23.08.2022 / 21:57

Фота: defpost.com

У прыватнасці, вядома, што на частку гэтых сродкаў будуць закупленыя элементы супрацьпаветранай абароны, сродкі для барацьбы з беспілотнікамі, эвакуацыйныя машыны, ракетныя ўстаноўкі, высокадакладныя боепрыпасы і сістэмы барацьбы з дронамі.

Раней Украіна найбольш часта крытыкавала менавіта Германію ці за адсутнасць дапамогі, ці за яе недастатковую колькасць.

Канцлер Олаф Шольц сёння выступаў на саміце «Крымская платформа», у прыватнасці, сказаўшы, што Германія і яе партнёры ўзгаднілі пакет дапамогі. Праўда, не ўдакладніўшы, калі менавіта яна будзе пастаўленая.

Nashaniva.com