Мінкульт збіраецца ставіць помнік ахвярам генацыду пры падтрымцы Генпракуратуры
На сайце Генпракуратуры з'явілася абвестка пра правядзенне конкурсу на праект помніка ахвярам «генацыду беларускага народа» ў гады Другой сусветнай вайны. Конкурс праводзіць Міністэрства культуры, Генпракуратура аказвае падтрымку.
24.08.2022 / 22:41
«Правядзенне дадзенага мерапрыемства ў Год гістарычнай памяці з шырокім народным абмеркаваннем накіравана на пошук нацыянальнай ідэі, фарміраванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа», — адзначаецца на сайце пракуратуры.
Заяўкі на ўдзел і эскізы будуць прымаць да 1 лістапада 2022 года. Паўдзельнічаць у конкурсе запрашаюць аўтараў або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, а таксама любога ахвотнага жыхара нашай краіны або замежніка.