Хто пакіне вышэйшую лігу?
23.09.2009 / 22:59
У сераду, 23 верасня, былі згуляныя шэсць матчаў ХХ туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Мінскае «Дынама» выйграла ў Кунцаўшчыне ў мікашэвіцкага «Граніта» – 1:0, гэта, між іншым, трэцяя запар перамога падапечных Сяргея Гурэнкі.
Другі раз запар перамагло МТЗ-РІПА, а здавалася, што каманда цвёрда трымае курс на першую лігу. Клуб гэтым разам выйграў у гасцях у «Дняпра» з лікам 1:0,
Жодзінскае «Тарпеда» адлупцавала «Гомель» – 4:0, між іншым каманда з горада над Сожам прапускае другі матч запар чатыры мячы.
«Дынама» Брэст – «Нёман» – 2:0, «Смаргонь» – «Нафтан» – 2:2, «Мінск» – «Шахцёр» – 1:1.
Матч БАТЭ – «Віцебск» пройдзе ў чацвер, 24 верасня, у Барысаве (пачатак а 19-й)
Становішча пасля 20 тураў: БАТЭ – 44 (18 гульняў), «Дынама» Мінск – 37, Дняпро, Нафтан – 32, Тарпеда – 31, Шахцёр – 29, Дынама Брэст – 28, Нёман – 27, ФК «Гомель» – 25, ФК «Мінск» – 24, ФК «Віцебск», МТЗ-РІПА – 22, Граніт – 21, Смаргонь – 10 (у клуба 19 гульняў).
21-ы тур – 27 верасня (нядзеля), усяго ж каманды згуляюць па 26 матчаў, з вышэйшай лігі вылятаюць тры клубы.
Унізе інтрыга.