Браты Байрактары не будуць прадаваць беспілотнікі Расіі ні за якія грошы

26.08.2022 / 13:33

Браты Байрактары, уладальнікі аднайменнай кампаніі, кажуць, што не гатовыя прадаць свае беспілотнікі Расіі, нават калі яна прапануе вялікую суму.

«Грошы і матэрыяльныя рэсурсы ніколі не былі мэтай у нашым бізнэсе», — заявіў старэйшы брат і гендырэктар кампаніі Халук Байрактар у інтэрв'ю «Бі-бі-сі».

Ён нагадаў, што сяброўства і супрацоўніцтва з Украінай доўжацца ўжо шмат гадоў. І цяпер браты гатовыя падтрымліваць Кіеў — яны лічаць, што Украіна падвяргаецца «вельмі несправядлівай, агрэсіўнай і неабгрунтаванай атацы».

«Таму колькі б грошай нам ні прапаноўвалі, шчыра кажучы, не можа быць і гаворкі пра тое, каб у гэтай сітуацыі перадаць ім іх [Маскве дроны]», — заявіў Халук Байрактар.

Nashaniva.com