Пуцін падпісаў указ аб выплатах уцекачам з Украіны
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб урэгуляванні прававога статусу перасяленцаў з Украіны, а таксама аб выплатах ім.
27.08.2022 / 16:57
Цяпер украінцы змогуць заставацца ў Расіі без абмежавання тэрмінаў, але павінны прайсці дактыласкапію, медыцынскі агляд, аналізы на наркотыкі і на ВІЧ і іншыя працэдуры.
Украінцы змогуць працаваць у Расіі без дазволу на працу або без патэнта.
Другі ўказ, які падпісаў Пуцін, тычыцца выплат з бюджэту вымушаным перасяленцам з Украіны. Выплаты складуць 10 тысяч рублёў, аднаразовая выплата пры нараджэнні дзіцяці — 20 тысяч рублёў, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны — 5 тыс рублёў.