У верасні завод «БелДжы» плануе выйсці на поўную магутнасць
Аўтазавод «БелДжы» выйдзе на поўную магутнасць у верасні. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Пятро Пархомчык у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».
28.08.2022 / 17:50
«Нам удалося з нашымі кітайскімі партнёрамі зняць амаль усе пытанні. З верасня завод пачынае працаваць на поўную магутнасць. ( … ) Партнёры пацвердзілі нам усе неабходныя машынакамплекты, так што будзем працягваць з імі працаваць у гэтым кірунку. Хоць адпрацоўваем і іншыя пытанні. Зноў жа, гэта і з Расійскай Федэрацыяй, ёсць прапановы з іранскага боку па легкавым аўтатранспарце», — расказаў віцэ-прэм'ер.
На пачатку жніўня паведамлялася, што завод «БелДжы» не зможа выканаць вытворчыя планы і паўтарыць узровень выпуску мінулага года праз праблемы з пастаўкамі, звязанымі з санкцыямі.