З аўторка пахаладае. Прычым з 1 верасня вельмі істотна
У аўторак у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ужо ноччу будзе +10 … +17°С і +18 … + 25°С удзень.
29.08.2022 / 12:38
У сераду 31 жніўня стане яшчэ на пару-тройку градусаў халадней і слупкі тэрмометраў вернуцца ў межы кліматычнай нормы, паведамляе Белгідрамет.
А ў чацвер, 1 верасня, у Беларусь прыйдзе метэаралагічная восень:
— Працягнецца ўварванне няўстойлівых паветраных мас з акваторыі Балтыйскага мора. Будзе нязвыкла халаднавата — уначы ўсяго толькі +6…+13°С, днём +12…+19°С.
У асобных раёнах краіны могуць адзначацца невялікія масівы кучава-дажджавой воблачнасці і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Дыскамфорт узмоцніць халаднаваты паўночны вецер.