У Ляхавіцкім раёне школьніка падчас рыбалкі забіла токам
Ляхавіцкі райаддзел СК праводзіць праверку па факце ўчарашняй гібелі 14-гадовага падлетка на мясцовым вадаёме.
29.08.2022 / 18:48
Хлопчык, як сведчаць матэрыялы следства, 28 жніўня рыбачыў з дзедам на меліярацыйным канале побач з вёскай Кулікі. Спрабуючы закінуць вуду, ён зачапіў провад лініі электраперадач напругай у 10 000 вольт.
Атрымаўшы магутны ўдар токам, дзіця памерла на месцы.