«Будуць разгледжаныя некаторыя пытанні». Лукашэнка анансаваў крокі на 17 верасня, «Дзень народнага адзінства»
Праводзячы ўрок для школьнікаў і студэнтаў, Лукашэнка загаварыў пра «беглых», «якія рванулі за мяжу».
01.09.2022 / 14:23
«А вы ведаеце, колькі назад цяпер просіцца? — спытаў ён. — Мы ім не закрывалі ўезд. Але яны баяцца вярнуцца — некаторыя, што накасячылі, бо з законам непарадак. А раптам з іх спытаюць? У найбліжэйшы час я адкажу на гэтае пытанне», — сказаў Лукашэнка.
«Якраз 17 верасня — дзень народнага адзінства — блізка. Мы разглядзім некаторыя пытанні. Не хачу загадзя анансаваць. І прымем адпаведнае рашэнне. Але гэта прымем мы на сваёй зямлі», — дадаў ён.