Гродзенцы папрасілі вярнуць гарадскому транспарту сіне-жоўтыя колеры. Адказ чыноўнікаў не здзівіў

У інтэрнэце з'явілася петыцыя да гарадскіх уладаў Гродна. Мясцовыя жыхары прасілі вярнуць жоўта-сінюю афарбоўку гарадскога транспарту, у адпаведнасці з колерамі герба і сцяга горада. Пад петыцыяй падпісаліся 76 чалавек, паведамляе s13.ru.

05.09.2022 / 16:53

Ранейшыя колеры тралейбусаў у Гродне

Падпісанты, праўда, гатовыя былі пагадзіцца і на кампрамісны варыянт. «Калі гэта не будзе магчымым, то прапануем разгледзець магчымасць замены існуючай сіняй сумнай афарбоўкі на больш яркую — напрыклад, жоўтую», — пісалі яны.

У просьбе гараджанам прадказальна адмовілі. У афіцыйным адказе за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Жука ім паведамілі, што «афарбоўка транспартных сродкаў ніяк не ўплывае на якасць паслуг».

Цяперашняя аднатонная афарбоўка

«У сувязі з неабходнасцю абнаўлення афарбоўкі кузаваў тралейбусаў і аўтобусаў праводзіцца работа па аднаўленні лакафарбавых пакрыццяў. У мэтах эканоміі сродкаў афарбоўка праведзеная ў адзін колер — сіні, як найбольш практычны для эксплуатацыі рухомага складу. У цяперашні час на гарадскіх маршрутах курсуюць аўтобусы і тралейбусы розных колераў, а таксама брэндаваныя», — паведамілі чыноўнікі.

Чытайце таксама:

У Гродне перафарбоўваюць жоўта-блакітныя тралейбусы

Nashaniva.com