Саша і Сярога: чаму рэпер Пархоменка фанацее ад Лукашэнкі? ВІДЭА
На пачатку 2000-х папулярнасць аўтара песень «Кароль рынгу» ды «Загубілі Лялю» сягала стратасферы. Гомельскі выканаўца Сяргей Пархоменка ўзначальваў усе магчымыя чарты на рускамоўнай прасторы — і быў, бадай, самай запатрабаванай персонай на тэлешоу. Аднак за апошнія два гады рэпер запомніўся зусім не творчасцю.
06.09.2022 / 08:09
«Наша Ніва» звярнула ўвагу на выступ музыкі 3 верасня ў Мінску — і з гэтай нагоды падрыхтавала кароткі нарыс учынкаў Пархоменкі з часоў беларускіх пратэстаў 2020 года.