Калеснікава: У нас спрабуюць выкрасці краіну

Два гады таму Марыя Калеснікава парвала свой пашпарт і засталася ў Беларусі, а пазней была асуджана на 11 гадоў зняволення. Марыя напісала ліст з нагоды чарговай гадавіны свайго ўчынку.

07.09.2022 / 13:11

«Ёсць такія дні, пасля якіх жыццё падзяляецца на «да» і «пасля». 7 верасня стаў менавіта такім днём для мяне і маіх блізкіх. У гэты дзень у 10 раніцы мяне выкралі ў цэнтры любімага Мінска ля любімага музея і беспаспяхова паспрабавалі сілком выгнаць з краіны.

За 2 гады многае змянілася — адбываецца катастрофа. Нас выкрадаюць адзін у аднаго, у нас выкрадаюць гісторыю і будучыню, у нас спрабуюць выкрасці краіну.

Нават у часы самага апраметнага жаху пачуццё ўласнай годнасці, свабоду, дабро і любоў выкрасці, адняць або забіць немагчыма.

Я дзякую і захапляюся ўсімі: маімі роднымі, блізкімі і беларусамі, з якімі мы разам праходзім гэтае пекла.

Нашы падтрымка, любоў, смех і ўсмешкі — і ёсць наша перамога! Сёння я буду, як і заўсёды, гучна смяяцца і з велізарнай любоўю думаць пра тату, сястру і ўсіх блізкіх!

Любоў мацнейшая за страх!

Nashaniva.com