Панк-музыку з дзверцамі ад халадзільніка і ў кайданках затрымліваў сын Паўлічэнкі — BYPOL

Аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL устанавіла, хто затрымліваў музыканта-будаўніка Віктара Жаркевіча. 

07.09.2022 / 14:13

Відэа з затрыманым было распаўсюджанае 5 верасня. На відэа сілавікоў мінчук Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны надзетая чырвоная каска з Пагоняй, рукі — у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі цягнуць да аддзялення. 

Канвой на кароткім відэа апрануты ў спартыўныя касцюмы, кепкі, а твары схаваў пад маскамі, з-пад якіх бачныя толькі вочы і нос.

Аднак BYPOL устанавіў супрацоўнікаў САХР Унутраных войск МУС. Сцвярджаецца, што гэта — Арцемій Паўлічэнка, сын Дзмітрыя Паўлічэнкі, а таксама Кірыл Барысік, які тройчы з'яўляўся пацярпелым па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў.

Nashaniva.com