У цэнтры Гомеля паставілі скульптуру «Катрыншчык»

Скульптуру ўсталявалі да Дня горада, паведамляе «Штодзень Гомель».

08.09.2022 / 16:22

Гэта фігура ўжо немаладога музыкі, які грае на катрынцы — папулярным музычным інструменце XVII—XVIII стагоддзяў.

Скульптуру паставілі каля Кіеўскага спуску, яе аўтар — гомельскі мастак Вячаслаў Долгаў.

Цікавая адметнасць новай гомельскай скульптуры ў тым, што яна з’яўляецца поўнай копіяй іншага «Катрыншчыка», які стаіць у гомельскім раёне Навабеліца. Помнік там з’явіўся ў 2008 годзе, але лёс яго вельмі нешчаслівы. Навабеліцкі «Катрыншчык» пастаянна цярпіць ад вандалаў: яму пашкоджвалі то капялюш, то пальцы, і, нарэшце, проста адламалі правую руку.

Nashaniva.com