Сілавікі прыйшлі да журналіста «Вячэрняга Бабруйска»
Пра тое, што проста цяпер у журналіста газеты «Вечерний Бобруйск» Дзяніса Носава праходзіць ператрус, паведамляе тэлеграм канал «Бобруйск Online».
08.09.2022 / 16:41
З чым звязаны візіт cілавікоў да журналіста, пакуль невядома.
Сайт бабруйскай газеты ўжо тыдзень як заблакаваны Міністэрствам інфармацыі і не адкрываецца ў Беларусі без VPN.