На суботу абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі

У суботу на большай частцы тэрыторый Мінскай, Гомельскай, а таксама Магілёўскай абласцей і ў Мінску чакаецца надзвычайная пажарная небяспека, ёй прысвоены аранжавы 5-ы клас. Па краіне аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.

09.09.2022 / 13:29

Дажджы заўтра калі і пройдуць, то ў асноўным па поўдні краіны.

У Мінску 10 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу чакаецца ад +3 да +5 градусаў вышэй за нуль, днём — +14…+15.

Nashaniva.com