У Мінску правераць кіроўцаў «Яндэкс.Таксі», Uber і Bolt
ДАІ арганізуе рэйды з выкарыстаннем публічнага, непублічнага і змешанага кантролю.
12.09.2022 / 15:16
З панядзелка ў Мінску стартуюць прафілактычныя мерапрыемствы «Таксі». Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правераць выкананне ПДР на дарогах сталіцы службамі «Яндэкс.Таксі», Uber і Bolt, паведамляе blizko.by.
Будуць арганізаваныя рэйды з выкарыстаннем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю. Кампанію даішнікам складуць і прадстаўнікі іншых органаў кантролю.
Мерапрыемствы завершацца 16 верасня.
Як паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, за мінулыя 8 месяцаў інспектары выявілі больш за 8000 парушэнняў правілаў дарожнага руху кіроўцамі.Таксі Uber. Пры гэтым 15 з іх кіравалі аўто ў стане алкагольнага ап'янення, а 80 — не мелі права кіравання.