Затрымалі адвакатаў Сагановіч і Макарава. Апошні абараняў палітвязня па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
Затрыманні адбыліся сёння.
13.09.2022 / 20:26
Аднаго з затрыманых адвакатаў завуць Міхась Макараў. У 2016 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а як мінімум з 2019 года працаваў адвакатам. На судзе па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» ён абараняў Мікіту Дранца.
Адваката, як пішуць сілавікі, абвінавачваюць у «разгалошванні звестак папярэдняга следства».
Сілавікі паведамляюць пра затрыманне групы адвакатаў, аднак пэўны час было вядома толькі адно імя.
Пасля з'явілася інфармацыя ад МУС, што затрымалі таксама адвакатку Анастасію Сагановіч.
Паведамляецца, што затрыманыя перадалі «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам персанальныя звесткі супрацоўнікаў ГУБАЗіК, Следчага камітэта, пракуратуры і суддзяў, якія разглядалі крымінальную справу «Рэвалюцыйнага дзеяння» (артыкул 407 КК).
Таксама Макараву і Сагановіч ставяць у віну артыкул 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).