Піневіч пра сітуацыю з COVID-19: Тэмпы ў два разы ніжэйшыя, чым мінулай восенню

Па словах міністра, як і чакалася, некаторы рост захворвальнасці ёсць, і гэта звязана ў тым ліку з умовамі надвор'я.

14.09.2022 / 13:47

Міністр здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў пра сітуацыю з кавідам у Беларусі.

«Цяпер невялікі рост існуе, але ён значна меншы, чым у мінулым годзе. Мы працуем у зусім спакойным рэжыме», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Ён таксама заўважыў, што ў параўнанні з нагрузкай, якую адчувалі медыкі летам, цяпер яна, вядома, вышэйшая.

Мінздароўя перастала штодзённа называць лічбы па захворвальнасці на кавід з пачатку мая, спачатку паабяцаўшы даваць штомесячныя зводкі, але апошні раз такая зводка публікавалася ў ліпені.

Год таму, 14 верасня, было зафіксавана 1630 выпадкаў на дзень.

Nashaniva.com