Затрымалі Дзмітрыя Семчанку, былога кіраўніка пула Лукашэнкі на АНТ

У Мінску 15 верасня затрымалі экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў на канале АНТ Дзмітрыя Семчанку і яго жонку Юлію.

15.09.2022 / 17:46

«Нас сёння з Дзімам затрымалі. Я ўжо дома і без сувязі, тэлефон забралі, заўтра ў мяне суд па адміністрацыйным артыкуле за рэпост. Дзіму не адпусцілі», — расказала Юлія Семчанка ў сацсетках. За што менавіта затрымалі Дзмітрыя Семчанку — не паведамляецца.

Дзмітрый Семчанка сышоў з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў пул журналістаў, якія працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 года. 10 верасня таго ж года да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі: высветлілася, журналіст быў на пратэсным маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржканале — за гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту.

Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмітрый Семчанка працаваў у PR-сферы.

Nashaniva.com