Пуцін пра контрнаступленне УСУ: Флаг ім у рукі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва выступіў на прэс-канферэнцыі, падчас якой адказаў на некалькі пытанняў па тэме вайны ва Украіне. У прыватнасці, ён выказаў сваё меркаванне аб контрнаступленні, абвешчаным УСУ.

16.09.2022 / 19:02

Украінскія вайскоўцы з украінскіх сцягам у руках на ўездзе ў дэакупаваны Купянск на Харкаўшчыне

«Флаг у рукі, — сказаў Пуцін. — Кіеўскія ўлады ж абвясцілі контрнаступленне, паглядзім, чым яно скончыцца».

Пуцін запэўніў, што наступальная аперацыя Расіі на Данбасе працягваецца, дадаўшы, што Расія «не спяшаецца».

Таксама Пуцін заявіў, што Расія пакуль толкам не адказвала на абстрэлы сваёй тэрыторыі з боку Украіны, але «адказ-то будзе, урэшце, калі яны не зразумеюць, што такія метады недапушчальныя».

У Мінабароны Расіі заяўлялі раней, што адступлення ў раёне Балаклеі і Ізюма ўвогуле няма, там, маўляў, робіцца перагрупаванне расійскіх войскаў.

Nashaniva.com