У інтэрнаце кобрынскага каледжа міліцыя правяла аблаву з сабакамі
Міліцыя разам з адміністрацыяй Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа зладзіла аблаву ў інтэрнаце, якую самі назвалі «прафілактычным рэйдам». Шукалі наркотыкі і падпіскі на «забароненыя» тэлеграм-каналы.
18.09.2022 / 19:05
«13 верасня 2022 года прайшоў сумесны прафілактычны рэйд у інтэрнаце №1 УА «Кобрынскі ГПК»… спецыялістамі і спецыяльна навучаным сабакам на наяўнасць наркатычных сродкаў, а таксама правераныя тэлефоны на наяўнасць забароненых тэлеграм-каналаў. Падчас рэйду забароненых сродкаў не выяўлена. Хлопцам былі дадзеныя рэкамендацыі, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце і не зламаць сабе жыццё», — паведаміла адміністрацыя каледжа.
Цяпер, праўда, пры спробе зайсці на гэтую старонку сістэма выдае памылку, прытым што сам сайт працуе. Падобна на тое, што інфармацыю выдалілі.
Мяркуючы па фота і апісанні рэйду, у пакоі вучняў без папярэджання і якіх-небудзь падстаў проста з'явілася міліцыя з сабакамі, у суправаджэнні адміністрацыі каледжа.