Starlink цяпер працуе на ўсіх кантынентах, але ў Беларусі яго не будзе

Інтэрнэт ад Ілана Маска Starlink цяпер даступны на ўсіх кантынентах, але працаваць ён будзе далёка не ва ўсіх краінах. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце кампаніі.

19.09.2022 / 16:41

Як напісаў раней Ілан Маск на сваёй старонцы ў твітары, Starlink цяпер даступны нават у Антарктыцы, на арбіту выведзена ўжо больш за 3 тысячы спадарожнікаў.

Але мяркуючы па карце пакрыцця, якая з'явілася на сайце Starlink, у шэрагу краін паслугі спадарожнікавай сеткі пакуль недаступныя і ў найбліжэйшы час сітуацыя не зменіцца. Гэта краіны, у якіх ёсць сур'ёзныя праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека. У спіс патрапілі і Беларусь з Расіяй, а таксама Кітай, Афганістан, Венесуэла, Іран, Куба, Паўночная Карэя і Сірыя. Пералічаныя краіны ў гэты момант не значацца «ў лістах чакання» для падлучэння спадарожнікавай сеткі.

Спадарожнікавы інтэрнэт-правайдэр Starlink належыць кампаніі SpaceX Ілана Маска.

Чытайце таксама: 

Турысты на Алясцы знялі рух спадарожнікаў Starlink на фоне палярнага ззяння

Маск запусціў Starlink на Антарктыдзе. Цяпер ён даступны на ўсіх кантынентах

Nashaniva.com