Прэзідэнт Казахстана сустрэўся з кіраўніком EPAM Добкіным, каб абмеркаваць стварэнне тэхналагічнага хаба

Прэзідэнт Казахстана сустрэўся з заснавальнікам і старшынёй савета дырэктараў кампаніі EPAM Аркадзем Добкіным. Яны разгледзелі перспектывы стварэння ў Казахстане паўнавартаснага тэхналагічнага хаба і пытанні павышэння чалавечага капіталу ў IT-сферы, паведамляе прэс-служба кіраўніка Казахстана.

20.09.2022 / 09:48

akorda.kz

Такаеў таксама сустрэўся з прадстаўнікамі General Electric, Microsoft, Coursera, Goldman Sachs, JPMorgan, ExxonMobil, Franklin Templeton.

EPAM System, амерыканская кампанія з беларускімі каранямі, пасля пачатку рэпрэсій у Беларусі ў 2020 годзе масава рэлакавала сваіх супрацоўнікаў. Да канца 2022 года там разлічваюць скараціць долю вытворчага штата ў рэгіёне да 30%.

Nashaniva.com