Былога следчага асудзілі на сем гадоў калоніі

5 верасня ў Мінскім гарадскім судзе агучаны прыгавор навапалачаніну Станіславу Пугачову. Да падзей 2020 года ён працаваў следчым у Мінску. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».

20.09.2022 / 15:29

Суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 179 (незаконны збор альбо распаўсюджванне інфармацыі пра асабістае жыццё), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэкса. 

Пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што яны працягваліся 30 і 31 жніўня, 1 і 2 верасня. 

Nashaniva.com