БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Апублікаваны праект зменаў у закон аб грамадзянстве. Яго плануюць пазбаўляць тых, каго не могуць пасадзіць. А пра ВНЖ абавяжуць паведамляць у органы

21.09.2022 / 14:1

Nashaniva.com

На партале Pravo.by з’явіўся праект змен у Закон «Аб грамадзянстве».

Згодна з праектам, грамадзянства будуць забіраць «у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёй цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, — калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь».

Іншая важная змена — людзей абавяжуць паведамляць у органы ўнутраных спраў або замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы пра атрыманне імі дазволаў на жыхарства іншых дзяржаў або аналагічных дакументаў. Маюцца на ўвазе, прыкладам, карты паляка.

У Беларусі роля Нацыянальнага сходу намінальная, яны проста штампуюць законы, якія рыхтуе Адміністрацыя прэзідэнта, таму закон, можна лічыць, будзе зменены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула