Генсак НАТА: Расія не зможа перамагчы ў ядзерным канфлікце

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг зрабіў шэраг заяў пасля абвешчанай частковай мабілізацыі ў Расіі.

21.09.2022 / 16:19

Ён заявіў, што «расійскія войскі дрэнна аснашчаныя, ім не стае належнага камандавання і кантролю».

«Пуцін пралічыўся ў дачыненні да Украіны, ён здзейсніў вялікую памылку», — заявіў Столтэнберг.

Ён таксама пракаментаваў заявы Пуціна пра ядзерную зброю, заявіўшы, што «Расія не зможа атрымаць перамогу ў ядзерным канфлікце».

Па яго словах, альянс не бачыць змяненняў у гатоўнасці расійскіх ядзерных сіл, але працягвае сачыць за сітуацыяй.

Nashaniva.com