Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на свабоду пасля 15 сутак
Як паведамляе тэлеграм-канал @humanconstanta, пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Наста Лойка не выйшла на свабоду. Яе абаронцам і родным пра месца знаходжання Насты не паведамляюць.
21.09.2022 / 22:47
Вядома, што перадачы для Насты і іншых адміністрацыйна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час яна знаходзіцца без сродкаў асабістай гігіены і цёплых рэчаў.
Праваабронца Наста Лойка была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы арганізацыі «Вясна» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі нібыта ў «дробным хуліганстве», за гэта суд пакараў яе тады 15 суткамі арышту.