Праваабаронцу Насту Лойка сёння будуць судзіць паводле адміністрацыйнай справы

Яе справу а 12-й гадзіне пачне разглядаць суд Фрунзенскага раёна.

22.09.2022 / 11:12

Праваабаронца была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі ў «дробным хуліганстве», за гэта суд пакараў яе 15 суткамі арышту.

Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту Наста на волю не выйшла.

Nashaniva.com