Знайшлі і затрымалі мужчыну, які напаў з нажом на прадавачку віцебскай крамы
Дзёрзкае злачынства адбылося ў Віцебску днём 20 верасня. Каля трох гадзін дня ў адну з крам па вуліцы Карла Маркса зайшоў невядомы. Зламыснік дастаў нож, прыставіў яго да горла касіркі і стаў патрабаваць грошы. Не атрымаўшы іх, мужчына збег з месца здарэння. Цяпер яго знайшлі.
22.09.2022 / 17:46
Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, нападнікам аказаўся раней судзімы 32-гадовы жыхар Віцебска. Мужчыну затрымалі амапаўцы ўвечары 21 верасня на прыпынку грамадскага транспарту.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што злачынец рыхтаваўся да нападу, а пасля яго здзяйснення спрабаваў заблытаць сляды. Ён пераапрануўся, выкінуў адзенне і абутак, у якіх адправіўся на разбой. Таксама затрыманы расказаў, што пайшоў на злачынства з-за карыслівых матываў.