«Пратэстуйце. Змагайцеся. Уцякайце. Або здавайцеся ва ўкраінскі палон». Зяленскі выказаўся аб мабілізацыі ў Расіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным вячэрнім звароце частку свайго выступу прысвяціў абвешчанай у Расіі мабілізацыі. У гэты момант ён перайшоў на рускую мову.

23.09.2022 / 07:48

«Расійскае рашэнне аб мабілізацыі — адкрытае прызнанне, што іх кадравая армія, якую дзесяцігоддзямі рыхтавалі да захопу чужога, не вытрымала і пасыпалася. І цяпер з-за мабілізацыі вайна Расіі супраць Украіны для большасці грамадзян Расіі — гэта не нешта там на ТБ ці ў інтэрнэце, а тое, што зайшло ў кожны расійскі дом.

55 тысяч расійскіх салдат загінулі на гэтай вайне за паўгода. Дзясяткі тысяч параненыя, скалечаныя. Хочаце больш? Не? Тады пратэстуйце. Змагайцеся. Уцякайце. Або здавайцеся ва ўкраінскі палон. Гэта — варыянты для вас, каб выжыць».

Nashaniva.com