Лукашэнка заявіў, што мабілізацыі ў Беларусі не будзе

Пра гэта ён сказаў, наведваючы мемарыяльны комплекс «Хатынь» і адказваючы на пытанні прапагандыстаў.

23.09.2022 / 11:19

«Гэтая мабілізацыя ў Расіі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас… а калі не будзе? Гэта вас, прапагандыстаў бы перацерлі. А ім жа за гэта нічога не будзе. Ім трэба стварыць сітуацыю. За нешта ўчапіцца. Не будзе ніякай мабілізацыі. Гэта хлусня», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра інфармацыйную вайну.

«Што ні ў якім разе не трэба рабіць — гэта чакаць. Супраць нас разгорнутая вайна. І ідзе па лініі інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. У аснове павінна ляжаць праўда. Калі фэйк — праз час усё роўна гэта стане здабыткам. Канкрэтныя факты — на стол. У гэтым розніца ад нашага боку з тымі аперацыямі, фэйкамі, якія яны праводзяць. Калі пачынаюць мачыць, трэба адказваць».

Nashaniva.com