Галасаванне пад дулам аўтамата. Як праходзіць «рэферэндум» у Запарожскай вобласці ВІДЭА

Тэлеграм-канал Astra апублікаваў відэа пакватэрнага абыходу жыхароў Запарожскай вобласці.

24.09.2022 / 11:32

Сцвярджаецца, што на кадрах — запісы з камер назірання ў пад'ездах шматпавярховых дамоў Запарожскай вобласці. На запісы патрапілі «сябры камісіі» і ўзброеныя людзі, якія іх суправаджаюць.

Крыніцы Astra сцвярджаюць, што за грамадзянамі сочаць, каб яны ставілі патрэбную птушачку ў бюлетэні, і ўжо ёсць першыя затрыманыя за спробу прагаласаваць супраць далучэння рэгіёну да Расіі.

Nashaniva.com