Беларуская спявачка пагаліла галаву перад сеансам хіміі. Глядзіце, якая яна прыгожая
25.09.2022 / 17:52
Кацярына Ваданосава, спявачка і тэлевядучая, апублікавала фота, на якіх яна — без сваіх раскошных валасоў.
Усе фота: KaciarynaVadanosava / Facebook
Кацярына хварэе на рак грудзей, пра які распавядае максімальна шчыра. Такім чынам яна падтрымлівае шматлікіх жанчын, якія апынуліся ў падобным становішчы і баяцца пра гэта гаварыць, а значыць, атрымліваць падтрымку ад іншых.
«На фоне навінаў апошняга тыдня гэтая, канечне, — дробязь, але ўсё роўна падзялюся, — напісала Кацярына. — Фота без фільтраў, здымаў муж на тэлефон. Ён жа і галіў.
У мяне дакладна дзве макаўкі — я так і думала) Бабуля казала, што, калі ў чалавека дзве макаўкі, то ён будзе шчаслівы. Значыць, мне ёсць, чаго чакаць і куды імкнуцца».
Чытачы ў каментарыях зычаць Кацярыне здароўя і захапляюцца яе прыгажосцю.