Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Пару дзён таму праўладныя рэсурсы расказалі свету пра новы брэнд адзення — «Lepshy». Упершыню адзенне гэтай маркі прадэманстраваў на сабе Аляксандр Лукашэнка, у сувязі з чым пра брэнд і сталі казаць прапагандысты. Але ж яго стваральнікі, відаць, не ўлічылі важную дэталь.

02.10.2022 / 10:23

На Лукашэнку — бомбер ад Lepshy. Кадр з відэа з president.gov.by

Нагадаем, што ў беларускай мове існуе дзве ступені параўнання прыметнікаў. Першая з іх — вышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі адзін прадмет мае вышэйшую якасць, чым іншы:

Другая ступень параўнання — найвышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі нехта або нешта цалкам выйграе ў параўнанні з іншымі падобнымі да яго. Для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання трэба не толькі дадаць да прыметніка суфікс ці змяніць аснову, але і дадаць прыстаўку най-:

Верагодна, стваральнікі брэнда хацелі выкарыстаць прыметнік у найвышэйшай ступені параўнання, то-бок назваць новы праўладны мерч найлепшым — самым лепшым з усіх магчымых. Але памыліліся і выкарысталі вышэйшую ступень параўнання, якая абазначае, што Lepshy — гэта ўсяго толькі тавар, лепшы за нешта іншае, але зусім не выключны ў сваёй галіне.

«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску

Моўная фанабэрыя: чаму беларуская і ўкраінская мовы здаюцца смешнымі для расейцаў?

Чарльз, Карл, Караль? Як называць новага брытанскага манарха па-беларуску

Nashaniva.com