У Дагестане зноў пачаліся акцыі супраць мабілізацыі

Пра тое, што ў Дагестане зноў успыхнулі акцыі супраць мабілізацыі, піша телеграм-канал «Утро Дагестан».

26.09.2022 / 18:03

У прыватнасці, у Махачкале на плошчы пачалася масавая бойка. Пратэсты праходзяць таксама ў Хасавюрце.

Напярэдадні пратэстоўцы супраць мабілізацыі перакрылі трасу Хасавюрт-Махачкала каля вёскі Эндзірэй, а паліцыя страляла ў паветра, спрабуючы разагнаць нязгодных з мабілізацыяй.

Па звестках рэсурса «Тут Дагестан», у вёсцы Эндзірэй прызвалі на вайну ва Украіне 110 чалавек. «Людзі выйшлі каб абараніць сваіх сыноў, братоў і мужоў», — адзначае рэсурс. 

Nashaniva.com