Bloomberg: Еўрасаюз адтэрмінуе ўвядзенне столі цэнаў на расійскую нафту

Як адзначае Bloomberg, Еўрасаюз спрабуе дасягнуць пагаднення аб увядзенні столі цэнаў на расійскую нафту і, хутчэй за ўсё, адкладзе рашэнне па гэтым пытанні, паколькі дзве краіны ЕС (гаворка пра Венгрыю і Кіпр) выказалі нязгоду з гэтай прапановай.

26.09.2022 / 19:46

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі агенцтва, прадстаўнікі Еўракамісіі на выходных сустракаліся з дзяржавамі-членамі, каб паспрабаваць знайсці кампраміс па пакеце абмежавальных мераў, аднак пакуль аднадушнасці ўсіх 27 членаў ЕС, неабходнай для прыняцця рашэння, няма.

Тым не менш, піша Bloomberg, Еўракамісія не пакідае надзей заключыць папярэдняе пагадненне перад нефармальнай сустрэчай лідараў Еўрасаюза ў Празе 6 кастрычніка.

Nashaniva.com