З Нямеччыны дэпартуюць дзесяць беларускіх гастарбайтэраў

На будоўлі паблізу нямецкага горада Цюбінген выявілі дзесяць беларусаў, якія не мелі права працаваць на тэрыторыі Нямеччыны, паведамляе Presseportal.de.

27.09.2022 / 08:39

Фота: presseportal.de

Мужчыны прыехалі ў Еўрасаюз па польскіх візах. Якім чынам яны трапілі ў Нямеччыну — высвятляецца. Факт парушэння працоўнага заканадаўства выявілі падчас інспекцыі прыватнай будоўлі ў раёне Цюбінгена. Інспектары вывучылі дакументы гастарбайтэраў і высветлілі, што дазволаў на працу ў Нямеччыне ў іх не было.

З парушальнікаў узялі 2500 еўра закладу. Цяпер яны чакаюць дэпартацыі.

Таксама фінансавы кантроль ініцыяваў праверку заказчыка работ у Мюнхене, і польскага субпадрадчыка.

Nashaniva.com