Расійскія актывісты пакінулі «зварот» на магіле бацькоў Уладзіміра Пуціна
Зварот гэты стылізаваны пад запіс у школьным дзённіку.
27.09.2022 / 18:05
На Серафімаўскіх могілках у Пецярбургу, дзе пахаваныя бацькі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, з'явіўся плакат наступнага зместу:
«Шаноўныя бацькі! Ваш сын пачварна сябе паводзіць! Прагульвае ўрокі гісторыі, б'ецца з суседзямі па парце, пагражае падарваць усю школу! Прыміце меры!»