БЕЛ Ł РУС

Свет

Брытанцы мяркуюць, што «Паўночны паток» маглі падарваць дыстанцыйна загадзя пастаўленымі мінамі

29.09.2022 / 8:23

Nashaniva.com

Газаправоды «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2» маглі быць пашкоджаныя з дапамогай дыстанцыйных выбуховых прылад, якія былі ўсталяваныя месяцы або гады таму.

Пра гэта паведаміў брытанскі тэлеканал Sky News са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны Вялікабрытаніі.

Паводле інфармацыі крыніцы, міны маглі спусціць на марское дно на доўгай вяроўцы, выкінуць за борт лодкі або размясціць з дапамогай беспілотніка.

Суразмоўца Sky News таксама абверг версію, якая кажа, што расійская падводная лодка магла ўсталяваць выбуховыя прыстасаванні. Па яго словах, глыбіня Балтыйскага мора не дазваляе гэтага зрабіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула