У Мінску затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль
Па інфармацыі праваабаронцаў, учора ў Мінску быў затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль.
29.09.2022 / 13:05
Дзмітрыя затрымалі ўвечары ў яго дома супрацоўнікі КДБ. Меркавана, яму інкрымінуецца арт. 407 КК (разгалошванне даных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе «Буслы ляцяць», фігурантам якой учора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітзняволеную Алену Маліноўскую, якая была асуджаная разам з Анатолем Латушкам.