Затрымалі бацьку «каліноўца» Яна Мельнікава

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне бацькі добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага Яна Мельнікава Віктара. Вядома, што затрымалі мужчыну на працы, дома ў яго адбыўся ператрус.

29.09.2022 / 16:17

Ян Мельнікаў ваюе за незалежнасць Украіны з 2014 года. Скрыншот з відэа «Белсата»

Невядомая прычына затрымання і тое, што яму інкрымінуюць.

З лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзняволеная Вікторыя Навіцкая. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК РБ.

Летам затрымлівалі родных загінулага байца Васіля Парфянкова.

Nashaniva.com