Ва Украіне суд скасаваў арышт рахункаў кампаніі, зарэгістраванай на дачку Машэнскага

Адзін з кіеўскіх судоў скасаваў арышт, раней накладзены на банкаўскія рахункі прыватнай кампаніі «Санта Україна». Канчатковая яе ўласніца — Яна Машэнская, дачка беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага, аднаго з бенефіцыяраў беларуска-нямецкага прадпрыемства «Санта Брэмар», піша «Радыё Свабода».

29.09.2022 / 16:34

Фота ілюстрацыйнае

У прыватнасці, суд скасаваў арышт рахункаў, адкрытых ў пяці ўкраінскіх банках, і дазволіў кампаніі рабіць з іх выплату заробкаў супрацоўнікам, а таксама абавязковых плацяжоў і збораў у дзяржаўны бюджэт і сацыяльныя фонды, аплату камунальных паслуг, за ахову і на падтрымку Узброеных сіл Украіны.

Актывы і рахункі групы кампаній, якія раней належалі Аляксандру Машэнскаму, а ў снежні 2020 года былі перарэгістраваныя на яго дачку, арыштавалі ў траўні.

Nashaniva.com