У Будслаўскім касцёле завяршылі будаўнічыя работы
Сёння быў падпісаны акт аб увядзенні ў эксплуатацыю — рамонтныя працы афіцыйна завершаныя.
29.09.2022 / 18:11
11 мая 2021 года ў Будслаўскім касцёле здарыўся моцны пажар, у выніку якога ў храме абваліўся дах, а вада, што прымянялася пры тушэнні, пашкодзіла сцены, падлогу і мэблю. Кіраўніцтва Каталіцкай царквы ў Беларусі неадкладна звярнулася па фінансавую дапамогу да людзей.
Людзі адгукнуліся і сабралі больш за 1,1 мільёна рублёў.
Таксама шматлікія валанцёры дапамагалі ў разборы пасляпажарных завалаў і падчас будаўнічых работ.