Камунальныя жахі ў Баранавічах. Вада з кватэры на пятым паверсе выцекла на вуліцу ВІДЭА

30.09.2022 / 13:18

Чытач Intex-press даслаў відэа дзе бачна, як патокі вады льюцца проста па сценах дома. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння днём, праз некалькі гадзін пасля ўключэння ў доме ацяплення.

Верагодна, у доме прарвала батарэю. У кватэры, дзе адбыўся патоп, нікога няма.

Nashaniva.com