Літоўцы могуць адмовіцца ад славянскіх суфіксаў у прозвішчах
Так, Станкявічус без асабліва складаных працэдур можа стаць Станкусам, Грыбаўскайтэ – Грыбітэ.
30.09.2009 / 09:45
Міністр юстыцыі Літвы Рямігіюс Шымашус плануе бліжэйшым часам падрыхтаваць прававыя асновы, што дазволяць жыхарам краіны літуанізаваць прозвішчы. Паводле новых правілаў літоўцы могуць прыбраць з сваіх прозвішчаў славянскіх суфіксы.
Так, Станкявічус без асабліва складаных працэдур можа стаць Станкусам, Грыбаўскайтэ – Грыбітэ.
Ахвотныя адмовіцца ад суфіксаў славянскага паходжання ў прозвішчах могуць звяртацца ва ўстановы запісу грамадзянскага стану.