Затрыманы былы футбаліст і трэнер Васіль Хамутоўскі
Відэа з яго затрыманнем і «прызнаннямі» апублікавалі каналы, звязаныя з сілавікамі.
30.09.2022 / 18:58
Пасля выбараў Хамутоўскі асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам ён працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі яго пасля вяртання ў краіну.
Трэнер украінскага «Львова» Алег Дулуб, які быў з Хамутоўскім у сталым кантакце, паведаміў у каментары «Нашай Ніве»:
«Ён паехаў у Беларусь рабіць аперацыю на калене, бо атрымаў траўму на трэніроўцы. Сам вырашыў, што будзе рабіць аперацыю менавіта ў Беларусі. Не меў ніякіх прадчуванняў, што прыезд у Беларусь можа для яго дрэнна скончыцца, усё было спакойна. Хутка ён павінен быў далучыцца да працы ў нас у клубе».
Паведамляецца, што на Хамутоўскага завялі крымінальную справу.
Хамутоўскі падчас сваёй кар’еры гуляў у Германіі, Румыніі, Расіі, Украіне і Беларусі. Станавіўся чэмпіёнам Беларусі і Румыніі. Гуляў за нацыянальную зборную.