Полк Каліноўскага запусціў свой мерч. Грошы пойдуць на патрэбы вайскоўцаў

Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне, запусцілі свой мерч, пакуль гэта толькі футболкі.

01.10.2022 / 19:56

Гэта мадэлі, якія былі распрацаваныя на пачатку фармавання палка. Колькасць і памеры іх абмежаваныя. Таксама ёсць новыя футболкі, якія былі распрацаваныя для ўжо сфармаванага Палка Кастуся Каліноўскага.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от KRAMA KALINOUSKAHA (@krama.kalinouskaha)

У кожнай замове пакупнік атрымлівае фірмовыя паштоўку і налепку.

Цэны — 1000—1200 грывень (каля 30 долараў).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от KRAMA KALINOUSKAHA (@krama.kalinouskaha)

Усе грошы пойдуць на патрэбы вайскоўцаў.

З Беларусі зрабіць замову немагчыма.

Nashaniva.com